Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Эдуард Станіслававіч Дубянецкі нарадзіўся 20 красавіка 1966 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі (1940–2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст, у 1960-я гг. працаваў настаўнікам матэматыкі Чудзінскай сярэдняй школы. Эдуард скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1988).

Ігар Сікірыцкі нарадзіўся 31 ліпеня 1920 г. у г. Брэсце-над-Бугам Палескага ваяводства (цяпер г. Брэст) у польскай сям’і. Яго бацька Мікалай Мікалаевіч Сікірыцкі нарадзіўся ў Мінску, працаваў начальнікам Брэсцкага тэлеграфа, а маці Браніслава Станіславаўна (Зыгадла) — ураджэнка г. Лунінца, працавала ў бібліятэцы. Пражывалі яны ў Кіеўскім прадмесці.

Васіль Андрэевіч Казачок нарадзіўся 30 ліпеня 1956 г. у в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў Гараднянскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай арміі (1974–1976). Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (1977–1982).

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», з 1965 па 1982 гг. — у ляхавіцкай і ганцавіцкай раённых газетах. Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984).

Маргарыта Мікалаеўна Лаўрэнкова нарадзілася 30 красавіка 1926 г. у г. Клін Маскоўскай вобласці. Закончыла сямігодку. З 14 гадоў працавала на абарончым заводзе ў г. Уфа. Юнацтва прыпала на Вялікую Айчынную вайну. Яе брат, Анатоль Кузняцоў, франтавік — кіраваў групай дэсантнікаў першага Адэскага дэсанту, высаджанага ў ноч на 22 верасня 1941 г. каля сяла Рыгораўка. Затым камандаваў ротай марской пяхоты, якая абараняла Севастопаль на мысе Херсонес. Ён загінуў, не паспеўшы атрымаць ордэн Чырвонага Сцяга.

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у в. Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі  былі простымі сялянамі. Адразу пасля вызвалення краю ад нямецка-фашысцкай захопнікаў (1944) пайшоў у школу, вучыўся вельмі добра. Спробу складаць вершы зрабіў у чацвёртым класе. Некалькі вершаў былі надрукаваны на старонках газеты «Піянер Беларусі».

У сярэдзіне 1960-х імя Валянціны Коўтун увайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы, душэўнай глыбіні, багатаму драматызму і неймаверна цікавым, смелым вобразам. Яе пяру належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.

Тарас Сяргеевіч Юркевіч нарадзіўся 29 красавіка 1951 г. у г. Навакузнецку ў сям’і акцёраў. Бацька Сяргей Пятровіч Юркевіч (1910–1985) з 1952 г. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца драматычных і характарных роляў, заслужаны артыст БССР (1966). Тарас з ранняга дзяцінства жыў у г. Брэсце, вучыўся ў СШ № 2 (1958–1966).

Уладзімір Канстанцінавіч Камароў нарадзіўся 27 снежня 1940 г. у г. Куляб Таджыкскай ССР. Бацька Канстанцін Афанасьевіч Камароў і маці Марыя Аляксандраўна паходзілі з бедных сялян Пскоўскай губерні, у Ленінградзе прасоўваліся па партыйнай лініі, былі накіраваны на партыйную работу ў Таджыкістан.

Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень (у дзявоцтве Сачэнка) нарадзілася 13 красавіка 1941 г. у в. Нахаў Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Закончыла Скрыгалаўскую сярэднюю школу Мазырскага раёна (1958), Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча (1962). У 1969 г. з адзнакай закончыла стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «ўрач-стаматолаг».

Старонка 1 з 22